10 чэрвеня 2026, Серада, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойца дзвюх жыхарак Менска выкінуўся з акна

15
Забойца дзвюх жыхарак Менска выкінуўся з акна

Упраўленнем Следчага камітэта па Менску распачата справа па факце выяўлення 16 кастрычніка ў кватэры трупаў двух жанчын.

Злачынства кваліфікавана па п. 1 ч. 2 арт. 139 КК (забойства двух асоб), паведамілі БелаПАН у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.

Нагадаем, 16 кастрычніка былі знойдзеныя трупы з прыкметамі цялесных пашкоджанняў жанчыны 1956 года нараджэння і яе дачкі 1989 года нараджэння ў іх кватэры на вуліцы Адзінцова.

У СК паведамілі, што следчымі праведзены агляд месца здарэння, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы ў адносінах да загінулых, а таксама шэраг іншых экспертыз.

У ходзе папярэдняга следства дапытаныя сведкі. Адной з асноўных версій, якая адпрацоўваецца следствам, з'яўляецца магчымае дачыненне да забойства мужа загінулай жанчыны 1989 года нараджэння, труп якога быў таксама знойдзены 16 кастрычніка ў двары дома ў Менску з прыкметамі падзення з вышыні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках