9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія вытворцы б'юць трывогу

42
Беларускія вытворцы б'юць трывогу

Вытворцы нехарчовых спажывецкіх тавараў у студзені - верасні 2012-га страцілі значную долю ўнутранага рынку.

Такія дадзеныя змяшчаюцца ў паведамленні Белстата аб раздробным гандлі за студзень - верасень 2012 года, піша onliner.by.

Найбольшыя страты панеслі вытворцы тэлевізараў, якія страцілі 19,3% унутранага рынку і знізілі сваю долю з 60,8% усіх продажаў тэлевізараў у Беларусі ў студзені - верасні мінулага года да 41,5% у гэтым годзе.

Другое месца па стратах займае трыкатажная галіна, якая страціла 9,8% айчыннага рынку. Доля продажаў беларускай прадукцыі на ўнутраным рынку за год знізілася з 87,5% да 77,7%.

Тройку лідэраў, якія знізілі сваю долю на беларускім рынку, замыкаюць вытворцы абутку. У параўнанні з мінулым годам іх доля рынку знізілася на 8,8 адсоткавага пункта - з 74,7% да 65,9%.

У той жа час статыстычнае ведамства адзначае рост долі продажаў айчынных вытворцаў сінтэтычных мыйных сродкаў - з 45,5% да 51,3%, фармацэўтычных тавараў - з 23,7% да 25,6%, маторнага паліва - з 99% да 99, 6%.

Тлумачацца такія істотныя змены на ўнутраным рынку Беларусі некалькімі фактарамі. Па-першае, у сувязі з дэвальвацыяй у 2011 годзе знізілася пакупніцкая здольнасць насельніцтва, якое ў канчатковым выніку пры выбары тавараў перайшло ў больш нізкі коштавы сегмент. У 2012 годзе сітуацыя змянілася - рэальныя даходы насельніцтва зноў пачалі расці, што справакавала рост пакупак насельніцтвам больш якаснай імпартнай прадукцыі.

Другім фактарам стала ўваходжанне Расеі ў СГА і паступовае адкрыццё вольнага доступу на беларускі рынак імпартных тавараў з РФ. Улічваючы абавязацельствы Беларусі па уніфікацыі імпартных мытных пошлін з Расеяй, гэта значыць іх фактычнае зніжэнне, можна чакаць далейшага змяншэння долі продажаў беларускіх вытворцаў на ўнутраным рынку.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках