Лукашысты працягваюць скандаліць на міжнародных мерапрыемствах
12- 17.10.2012, 15:06
Беларускія ўлады выкарыстоўваюць любую магчымасць, каб на сусветным узроўні заявіць аб сваім абурэнні з нагоды ўведзеных санкцый.
У прыватнасці на штогадовай сустрэчы па аглядзе выканання эканоміка-экалагічнага вымярэння АБСЕ, якая праходзіла ў Вене, пастаянны прадстаўнік РБ Валерый Варанецкі заявіў аб непрымальнасці прымянення абмежавальных мер эканамічнага і іншага характару ў парушэнне прынцыпаў і абавязацельстваў АБСЕ, піша АФН.
«На жаль, вымушаны канстатаваць, што асобныя нашы партнёры па арганізацыі ў парушэнне прынцыпаў і абавязацельстваў АБСЕ... працягваюць прадпрымаць абмежавальныя, санкцыйныя меры эканамічнага і іншага характару ў дачыненні да іншых дзяржаў-удзельніц», - панаракаў Варанецкі.
«Такая практыка падрывае дух супрацоўніцтва ў рэгіёне АБСЕ і наносіць шкоду нашай агульнай бяспекі. Пры яе захаванні няма сэнсу весці размову аб стварэнні сапраўднай «супольнасці бяспекі» у нашым рэгіёне», - заявіў ён.
Прадстаўнік РБ прапанаваў «выкарыстоўваць платформу АБСЕ як форум для палітычнага дыялогу ...»
Нагадаем, 15 кастрычніка ЕЗ падоўжыў санкцыі супраць беларускага дыктатара і яго атачэння на год.