25 красавiка 2024, Чацвер, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брусельская дэкларацыя беларускай апазіцыі

48
Брусельская дэкларацыя беларускай апазіцыі

12 беларускіх палітычных сіл прынялі сумесны зварот да ЕЗ.

Сумесная заява падпісана ў Брусэлі прадстаўнікамі «Еўрапейскай Беларусі», «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі», «Маладога фронту», «Гавары праўду», Аб'яднанай грамадзянскай партыі, партыі «Справядлівы свет», Саюза «За мадэрнізацыю», Беларускай партыі зялёных, Беларускай сацыял- дэмакратычнай партыі «Грамада», КХП-БНФ, руху «За свабоду!», партыі Свабоды і прагрэсу.

Прыводзім тэкст заявы цалкам:

«Мы, ніжэйпадпісаныя, сабраўшыся ў Брусэлі 17 кастрычніка 2012 года, заклікаем інстытуты Еўрапейскага Звяза прыкласці максімум намаганняў для дэмакратызацыі Беларусі. Ацэньваючы працу, якую правялі пэўныя ўстановы і прыватныя асобы ЕЗ, мы лічым, што неабходна актывізаваць дзейнасць у гэтым накірунку.

Змагацца за свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне было б нашмат складаней без падтрымкі і салідарнасці еўрапейскіх інстытутаў. Мы разумеем, што толькі беларускі народ можа вызначыць дэмакратычную будучыню краіны, але для таго, каб гэта адбылося ў бліжэйшы час, нам неабходная ўсебаковая падтрымка з боку краін ЕЗ і самога Еўрапейскага Звяза.

Еўрапейскі Звяз павінен заклікаць да неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў і іх рэабілітацыі, а таксама - да спынення палітычных рэпрэсій.

Беларускі народ заслугоўвае жыцця ў тых жа эканамічных і палітычных умовах, у якіх жывуць краіны ЕЗ у цяперашні час. Мы перакананыя, што ў будучыні наша краіна стане ўдзельнікам гэтай супольнасці.

Аляксандр Атрошчанкаў (па даручэнні Станіслава Шушкевіча)

Зміцер Бандарэнка

Юрый Губарэвіч

Сяргей Каваленка

Аляксандр Кіркевіч

Алесь Міхалевіч

Уладзімір Навасяд

Алег Новікаў

Васіль Палякоў

Віталь Рымашэўскі

Уладзімір Сякерка

Сяргей Вазняк»

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках