1 траўня 2024, Серада, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Барацьба за ўласнасць можа скончыцца забойствамі

19
Леанід Заіка: Барацьба за ўласнасць можа скончыцца забойствамі

Акцыянерам «Луча» прыйдзецца аддаць дзяржаве кантрольны пакет акцый, лічыць эканаміст.

«Справа ў тым, што нарэшце пачалася наменклатурная прыватызацыя. Спачатку «Спартак», затым - «Камунарка», Брэсцкі панчошны камбінат, цяпер на «Лучы» пачалося», - распавёў сайту charter97.org вядомы беларускі эканаміст Леанід Заіка.

Па словах эксперта, у пераразмеркаванні ўласнасці можа дайсці і да крымінальных разборак: «Наменклатура, якая атрымала частку ўласнасці ў 90-х (а ў простых беларусаў акцый няма) і тыя, хто прысмактаўся да акцый, аддаваць іх дзяржаве не хочуць. Мы ўваходзім у паласу, калі пачынаецца падзел уласнасці. Пакуль яшчэ не забіваюць, але да гэтага можа дайсці».

Дзяржава атрымае кантрольны пакет акцый «Луча», упэўнены Леанід Заіка. «Ідзе барацьба за кантрольны пакет акцый. Вядома, дзяржава атрымае сваё. Упертых акцыянераў будуць «расстрэльваць» з адміністрацыйнай прэзідэнцкай вінтоўкі. Змагацца яны доўга не будуць. Лукашэнка ж сказаў - я ў краіне гаспадар. Адбяруць пад выглядам павелічэння долі дзяржавы. Перакуляць наменклатуру 90-х гадоў, а наменклатура 2000-х забярэ ўсё ў свае прагныя лапы».

Нагадаем, 23 кастрычніка прайшоў пазачарговы агульны сход акцыянераў МО ААТ «Луч». На ім большасць акцыянераў выступіла супраць правядзення дадатковай эмісіі акцый, якой патрабавала дзяржава.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках