banner1 banner1 banner1

24.10.2012

Дапаможнік для замежных журналістаў папярэджвае пра праслухоўку 12

17:00, — Палітыка

Дапаможнік для замежных журналістаў папярэджвае пра праслухоўку

У інтэрнэце з'явіўся інтэрнэт-дапаможнік для замежных журналістаў, якія збіраюцца ў Беларусь.

Інтэрактыўны дапаможнік для замежных журналістаў «Беларусь у фокусе» (на англійскай мове) распрацавала Інфармацыйнае бюро Салідарнасці з Беларуссю.

Так, напрыклад, журналістам тлумачаць, як сябе паводзіць на мяжы і да чаго трэба быць гатовым, чаго чакаць, калі яны трапяць у турму і калі будуць працаваць без акрэдытацыі, распавядаюць, дзе можна фатаграфаваць, а дзе - не, пішуць пра тое, на што звяртаць увагу ў таксі, папярэджваюць пра праслухоўку тэлефонаў і г.д, піша TUT.by.

Замежнаму журналісту тлумачаць, што на мяжы яму трэба будзе запоўніць міграцыйную карту і не страціць яе, таму што пры выездзе яе зноў трэба будзе прад'явіць.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў павінны прадставіцца, паказаць сваё пасведчанне па запыце. І быць апранутыя па форме

Калі журналіста затрымлівае міліцыя, то, тлумачыць даведнік, на яго будзе складзены пратакол затрымання і пратакол «на маёмасць», якая была на момант затрымання. Калі парушэнне было адміністратыўным, то судовае разбіральніцтва павінна прайсці на працягу 72 гадзін пасля затрымання, таксама гаворыцца ў дапаможніку. Гэты непрыемны параграф заканчваецца аптымістычнай прапановай «Вы маеце права на юрыдычную дапамогу і пераклад, калі гэта неабходна».

Асобна журналісту-падарожніку дапаможнік дае адказ на пытанне: «Што мне рабіць, калі я затрыманы?» Асноўнае правіла заключаецца ў тым, «каб быць ветлівым і не панікаваць». «Вы не можаце быць затрыманыя больш, чым на тры гадзіны для высвятлення асобы. Гэтага часу хопіць на тое, каб устанавіць вашу асобу і праверыць дакументы. Прадстаўнікі праваахоўных органаў павінны прадставіцца, яны павінны паказаць сваё міліцэйскае пасведчанне па запыце і быць апранутыя адпаведным чынам».

А як бяспечна перадаваць інфармацыю? Гэта, бясспрэчна, яшчэ адно вельмі важнае пытанне для журналістаў.

Усе тэлефонныя размовы можна праслухаць і нават запісаць. Паштовае аддзяленне не з'яўляецца надзейным спосабам адпраўкі канфідэнцыйнай інфармацыі

«Майце на ўвазе, што ўсе тэлефонныя размовы можна праслухаць і нават запісаць. Паштовае аддзяленне не з'яўляецца надзейным спосабам адпраўкі каштоўнай і канфідэнцыйнай інфармацыі, - раіць дапаможнік. - Каб пазбегнуць размоў, вы можаце патэлефанаваць праз Skype ці Viber або выкарыстаць іншае бяспечнае злучэнне. Таксама вы маглі б разгледзець шыфраванне паведамленняў электроннай пошты, нават калі вы не выкарыстоўваеце небяспечныя публічныя сеткі».

Пры гэтым, «калі вы працуеце ў якасці ТБ-ці радыёжурналіста, лепш увайсці ў кантакт з іншымі журналістамі ў Беларусі, хто можа дазволіць вам выкарыстоўваць сваё абсталяванне - так бяспечней!»

«Добрая ідэя аб'яднацца з мясцовым фатографам (акрэдытаваным журналістам), калі вы пішаце артыкул, дзе спатрэбяцца фатаграфіі». Відэаматэрыялы рэкамендуюць перадаваць па FTP.

У таксі павінен быць уключаны лічыльнік, а фатаграфаваць дзяржаўныя будынкі нельга. Нават вакзал!

Сярод іншай «бытавухі», з якой можа сутыкнуцца замежны журналіст, - абмен валюты і паездкі на таксі. Так, раяць у дапаможніку, мяняць валюту трэба толькі ў пунктах абмену валют, ну а калі ўжо вы едзеце на таксі, то «пераканайцеся, што лічыльнік уключаны». «Увогуле, лепш папрасіць сябра аб дапамозе, калі вы плануеце любыя буйныя здзелкі».

Што тычыцца фатаграфавання, то «гэта забаронена каля дзяржаўных будынкаў». «Да іх адносяцца вакзалы, Менскі метрапалітэн, любы ваенны будынак або будынак КДБ, альбо міністэрстваў. Акрамя таго, у дзяржаўных установах, такіх, як суды, выканаўчыя камітэты і г.д., вы павінны спытаць афіцыйных прадстаўнікоў (суддзя, старшыня і г. д.) дазвол зрабіць фатаграфіі, відэа, а часам і аўдыёзапісы».

Калі ж міліцыя заўважыць, што фатаграфуеце ці здымаеце на камеру, то яны могуць затрымаць вас, гаворыцца ў дапаможніку. «Яны могуць затрымаць вас, каб праверыць вашыя дакументы і могуць папрасіць вас, каб вы выдалілі фота/відэа ці нават забраць вашыя SD-або іншыя карты памяці». Ну а як паводзіць сябе пры затрыманні, як гаворыцца, - глядзіце вышэй.

Акрамя таго на сайце-дапаможніку змешчана актуальная інфармацыя аб Беларусі ў цэлым, практычныя парады аб тым, як спланаваць паездку, як атрымаць візу, як перамяшчацца па краіне і г. д.

Сайт арганізаваны па прынцыпе Wikipedia: калі хто-небудзь хоча папоўніць адну з секцый або падзяліцца інфармацыяй, то можа зрабіць гэта шляхам рэгістрацыі і адпраўкі свайго інфармацыйнага «укладу» ці проста напісаць адміністратарам.

Напісаць каментар (12)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




bunner.jpg

Надвор'е ў Беларусі

   25.05   26.05 
Брэст Небольшой дождь+19
+8
Небольшая облачность+22
+12
Віцебск Небольшая облачность+18
+11
Ясно+23
+14
Гомель Ясно+23
+12
Ясно+25
+16
Гродна Дождь+14
+8
Небольшая облачность+21
+12
Мінск Возможен дождь+16
+7
Небольшой дождь+22
+12
Магілёў Небольшая облачность+19
+9
Ясно+23
+13

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  25.05.13  26.05.13
EUR11 230,0011 230,00
USD8 680,008 680,00
RUB277,00277,00

Меркаванне


У вас был хоккей

У вас был хоккей

Дмитрий Дрозд

Палачи будут стрелять

Палачи будут стрелять

Валентин Стефанович

Александр Васильевич и «Евровидение»

Александр Васильевич и «Евровидение»

Анджей Почобут

Госпереворот с помощью российских войск

Госпереворот с помощью российских войск

Виталий Рымашевский

Психологический портрет диктатора

Психологический портрет диктатора

Мовсун Гаджиев


Учора на сайце:

наведвальнікаў 115184
праглядаў 831858
наведванняў 203278

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: