9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 2,7 млн абортаў зроблена ў Беларусі за 20 гадоў

79
Больш за 2,7 млн абортаў зроблена ў Беларусі за 20 гадоў

Прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій у Беларусі занепакоеныя ростам разводаў і абортаў, у сувязі з чым падрыхтавалі адпаведныя прапановы ў закон «Аб ахове здароўя».

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

«Рэлігійныя арганізацыі не выпадкова занепакоеныя крызісам сям'і. За пяць месяцаў 2012 года ў Беларусі на 1 тысячу шлюбаў прыйшлося 835 разводаў, а за 20 гадоў (з 1990 па 2010 год), па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, было праведзена больш чым 2,7 млн абортаў» , - адзначылі святары.

Па іх словах, прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай канфесій Беларусі маюць намер абмеркаваць змены і дапаўненні ў закон «Аб ахове здароўя», пасяджэнне круглага стала на гэтую тэму адбудзецца ў Менску 30 кастрычніка.

«Пры абмеркаванні закона яны будуць кіравацца Законам Божым і дабром чалавека. Прапанаваны імі спіс змен у закон будзе накіраваны на захаванне і ўмацаванне сям'і, а таксама абарону жыцця з моманту зачацця і да натуральнай смерці», падкрэслілі святары.

Яны адзначылі, што «як праваслаўныя, так і каталікі бачаць спосаб вырашэння крызісу ва ўмацаванні духоўна-маральных асноў сям'і, адраджэнні сямейных каштоўнасцей, абароне мацярынства і дзяцінства».

«Прадстаўнікі каталіцкага і праваслаўнага духавенства маюць намер звярнуць асаблівую ўвагу на пытанні аховы здароўя i захавання жыцця чалавека, клопаты аб рэпрадуктыўным здароўі, забароны на правядзенне клiнiчных выпрабаванняў на чалавечых эмбрыёнах, правы ўрача і пацыента, дапамогі рэлігійных арганізацый установам аховы здароўя», - падкрэслілі ў РКЦ у Беларусі.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках