Віцэ-прэм'ер Украіны: Наш шлях - у Еўразвяз
30- 26.10.2012, 14:47
Намеснік старшыні Партыі рэгіёнаў Сяргей Цігіпка лічыць, што пасля парламенцкіх выбараў еўраінтэграцыйны курс краіны не зменіцца.
«Наш шлях - у Еўразвяз, у гэтым я ўпэўнены. Там лепш стандарты дэмакратыі, больш перспектыўны рынак збыту для ўкраінскіх вытворцаў», - сказаў ён у інтэрв'ю газеце "Известия", апублікаваным у пятніцу.
Пры гэтым Сяргей Цігіпка падкрэсліў, што Украіне прыйдзецца шукаць шляхі ўзаемадзеяння з Мытным саюзам. «Краіны СНД - гэта традыцыйныя для нас рынкі, куды ідуць 40% нашага экспарту. Таму мы можам шукаць формы супрацоўніцтва з Мытным саюзам. Таксама трэба разумець, што далучэнне да Мытнага саюзу - гэта яшчэ і палітычнае пытанне, якое будзе не аднолькава ўспрынята ў розных рэгіёнах нашай краіны», - сказаў ён.