Рэзалюцыя Еўрапарламента паставіла МЗС «у тупік»
18- 26.10.2012, 16:13
МЗС Беларусі прадказальна адрэагаваў на рэзалюцыю Еўрапарламента.
Чарговая рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі далёкая ад рэальнасці і стаіць у шэрагу «шаблонных, палітычна матываваных» рэзалюцый, заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
«Еўрапарламент як высокахуткасная друкаваная машына штампуе шаблонныя, палітычна матываваныя рэзалюцыі. Менавіта такі змест, а дакладней адсутнасць якога-небудзь зместу, прагледжваецца ў чарговай рэзалюцыі па Беларусі», - адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС.
«Яна (рэзалюцыя) далёкая ад рэальнасці і заводзіць у тупік», - сказаў Савіных.
Сёння Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі, у якой адзначаецца пагаршэнне сітуацыі па правах чалавека і неадпаведнасць міжнародным стандартам «парламенцкіх выбараў».