3 траўня 2024, Пятніца, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлусконі атрымаў 4 гады турмы

64
Берлусконі атрымаў 4 гады турмы

Былы прэм'ер-міністр Італіі прысуджаны да чатырох гадоў турмы.

Такое рашэнне суд вынес па справе аб фінансавым махлярстве яго кампаніі Mediaset пры куплі праў на паказ амерыканскіх фільмаў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Палітыку, які неаднаразова быў прэм'ерам Італіі, прысуд таксама забараняе на працягу трох гадоў займаць дзяржаўныя пасады.

Разам з прэм'ер-міністрам па новай справе праходзілі яшчэ дзевяць чалавек, у тым ліку яго сын П’ерсільвіо Берлусконі, віцэ-прэзідэнт Mediaset і прэзідэнт сумежнай кампаніі RTI. Яны абвінавачваюцца ў стварэнні ценявых фондаў і адмыванні грошай пры куплі праў на паказ амерыканскіх фільмаў у Італіі.

Па дадзеных следства, медыйная група Берлусконі купляла правы на паказ кінафільмаў праз іншыя фірмы, у прыватнасці, Mediatrade і RTI, надмерна павялічваючы пры гэтым закупачныя кошты. Розніца паміж сапраўдным і раздутым коштам пераводзілася на рахункі ў банках Швейцарыі і Багамскіх выспаў, дзе, такім чынам, паўсталі «чорныя фонды».

Следства па гэтай справе было пачата ў 2007 годзе. Падставай для яго ўзбуджэння сталі вынікі ператрусаў, праведзеных супрацоўнікамі Фінансавай гвардыі ў міланскіх офісах кампаній Medaitrade і RTI у кастрычніку 2005 года, а таксама некаторыя дакументы, канфіскаваныя ў Швейцарыі.

У рамках гэтай следчай справы Берлусконі і яго партнёры абвінавачваюцца ў незаконным прысваенні грашовых сродкаў на суму 34 мільёны даляраў. Акрамя таго, кіраўніцтва Mediaset абвінавачваецца ў скажэнні фінансавай справаздачнасці і ўхіленні ад выплаты падаткаў у памеры прыкладна 8 мільёнаў еўра.

Па версіі следства, незаконныя фінансавыя аперацыі праводзіліся ў перыяд паміж ліпенем 2002 года і лістападам 2005 года. Што ж тычыцца падатковых правапарушэнняў, то яны працягвалі здзяйсняцца да восені 2009 года.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках