19 траўня 2024, Нядзеля, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Брэста на ноч пакінулі без ацяплення

8
Жыхароў Брэста на ноч пакінулі без ацяплення

У Брэсце з-за аварыі ў цеплавых сетках каля дзесяці гадзін заставаліся без ацяплення 12 будынкаў.

У іх ліку шэсць адміністрацыйных і столькі ж пяціпавярховых жылых дамоў.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, інфармацыя аб аварыі ў цеплавых сетках на вуліцы Маякоўскага паступіла ў службу па НС 29 кастрычніка ў 20.15.

У аднаўленчых работах былі задзейнічаны сілы і сродкі філіяла РУП «Брэстэнерга» Брэсцкія цеплавыя сеткі: майстэрня, два зварачных апарата, адзін экскаватар і 8 работнікаў.

Аварыя ліквідаваная 30 кастрычніка ў 5.50.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках