9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС пакрыўдзіўся на ПАСЕ

41
МЗС пакрыўдзіўся на ПАСЕ

(абноўлена) У МЗС адзначаюць «палітычную ангажаванасць еўрапейскіх парламентарыяў».

Члены Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) адарваныя ад рэальнасці і палітычна ангажаваныя, заяўляюць у Менску, каментуючы дзеянні членаў паліткамітэта ПАСЕ, якія прапанавалі прадстаўніку Беларусі пакінуць яго пасяджэнне.

«Гэты казус лішні раз даказвае, што еўрапейскія парламентарыі палітычна ангажаваныя, адарваныя ад рэальнасці», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«Складваецца ўражанне, што стыль правядзення партыйных з'ездаў часоў застою ў СССР - гэта не чыста савецкая спецыфіка. Яна цалкам паспяхова ажыццяўляецца ў ПАСЕ», - адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

Нагадаем, што пра інцыдэнт падчас традыцыйнага брыфінгу паведаміў прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных. Ён шматзначна паабяцаў, што рэакцыя будзе пазней.

Аднак ніякай дадатковай заявы ўчора так і не было. Больш за тое, выказванні Савіных пра тое, што адбылося ў ПАСЕ, нават не ўвайшлі ў афіцыйную стэнаграму брыфінгу, апублікаваную на сайце МЗС.

Сведкі інцыдэнту ў Страсбургу кажуць, што прадстаўнік Беларусі быў выдалены таму, што прыйшоў на мерапрыемства, на якое не быў запрошаны, а таксама для бяспекі прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці, якія прысутнічалі на пасяджэнні.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках