Нецэнзурнае слова з Акадэміі мастацтваў убралі
20- 5.10.2012, 17:40
Нецэнзурнага надпісу на даху Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў цяпер няма.
Пра гэта сведчаць вынікі праверкі, праведзенай у навучальнай установе. Нагадаем, на картах сэрвісу Google maps было заўважана непрыстойнае слова з трох літар.
«Па выніках праверкі выяўлена, што надпіс на даху Акадэміі адсутнічае і здымак з космасу не адпавядае рэальнаму часу» - паведаміла «Нашай Ніве» кіраўніцтва навучальнай установы.
Праверыць, ці сапраўды надпісу няма, атрымаецца пасля абнаўлення карты Менска.
