19 траўня 2024, Нядзеля, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ДАІ стрэламі спыніла п'янага кіроўцу (Фота)

51

Былі зроблены два папераджальныя стрэлы ўверх і тры па колах.

Сёння, каля 0:40, кіроўца Fiat Marea на АЗС «Лукойл» (праспект Дзяржынскага, 165) здзейсніў сутыкненне з аўтапрычэпам, які стаяў. Нарад аддзела ДАІ Маскоўскага раёна выехаў на ДТЗ, піша onliner.by.

«Па прыбыцці яны звярнулі ўвагу, што Fiat, на якім была здзейсненая аварыя, накіроўваўся да выезду, - паведамілі ў прэс-службе Менскай ДАІ. - Інспектар выйшаў з патрульнага аўтамабіля і падаў сігнал аб спыненні, аднак кіроўца праігнараваў гэтае патрабаванне і працягнуў рух у вызначаным кірунку. Нарадам было прынята рашэнне пераследваць машыну».

«У ходзе пераследу на 4-м кіламетры МКАД кіроўца Fiat двойчы здзейсніў сутыкненне са службовай аўтамашынай ДАІ ВАЗ-2101, - распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі. - З-за таго што кіроўца ствараў рэальную пагрозу жыццю і здароўю грамадзян, для спынення транспартнага сродку было прынята рашэнне выкарыстаць табельную зброю. Былі зроблены два папераджальныя стрэлы ўверх і тры па колах. Пашкодзіўшы пярэдняе і задняе левыя колы, аўтамабіль удалося спыніць».

За рулём Fiat апынуўся малады чалавек 1991 года нараджэння, у якога не было права кіравання (ніколі не атрымліваў пасведчанне). У машыне таксама знаходзіўся пасажыр, аднагодак кіроўцы. «Абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, - удакладнілі інспектары. - Вынік медыцынскага агляду кіроўцы - 1,9 праміле ў выдыханым паветры. Самі маладыя людзі патлумачылі, што пілі спіртное ў вёсцы Прылукі Менскага раёна, а пасля паехалі на запраўку, каб купіць яшчэ выпіўкі».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках