29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Рэжым плануе закрыць справу Захаранкі ў 2014 годзе

8
Гары Паганяйла: Рэжым плануе закрыць справу Захаранкі ў 2014 годзе

Рэжым чакае, калі можна будзе закрыць справу Юрыя Захаранкі за тэрмінам даўнасці, лічаць праваабаронцы.

«Улады свядома ідуць на падаўжэнне тэрмінаў з тым, каб груба заткнуць рот нашай грамадскасці, якая патрабуе аб'ектыўнага расследавання выкрадання Юрыя Захаранкі і праверкі дачынення высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў да гэтага палітычна матываванага знікнення. Рэжым жадае паказаць грамадскасці і Захаду, што следства нібыта ідзе і праверка працягваецца», - сказаў кіраўнік юрыдычнага аддзела Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла ў інтэрв'ю charter97.org.

«Але ніякага расследавання не праводзіцца. Улады не зацікаўленыя, каб вінаватыя былі знойдзеныя. Яны цягнуць гуму, пакуль не пройдзе 15 гадоў і можна будзе зачыніць гэтую справу нібыта ў сувязі з невышукам вінаватых. Справа Юрыя Захаранкі была ўзбуджаная па артыкуле 101 Крымінальнага кодэкса (забойства) у рэдакцыі 1960-га года. У той рэдакцыі дастаткова 15-ці гадоў, каб справа была спыненая з-за немагчымасці знайсці вінаватых. Рэжым чакае, пакуль гэтыя 15 гадоў пройдуць, каб як бы ў адпаведнасці з заканадаўствам спыніць крымінальную справу», - адзначыў праваабаронца.

Нагадаем, сёння стала вядома, што следства па справе былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі прадоўжылі да 24 снежня 2012 года. Генерал Захаранка знік увечары 7 траўня 1999 года. Па словах палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА № 1 Менска Алега Алкаева, Юрый Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны па загадзе людзей, набліжаных да Лукашэнкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках