10 чэрвеня 2026, Серада, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар дасць інтэрв'ю газеце The Independent

35
Дыктатар дасць інтэрв'ю газеце The Independent

Аляксандр Лукашэнка пагаворыць з журналістамі брытанскай газеты The Independent.

Пра гэта ён паведаміў у размове з карэспандэнтам міждзяржаўнай тэлекампаніі «Мир» 4 кастрычніка (фрагменты былі паказаны 7 і 8 кастрычніка), перадае БелаПАН.

Лукашэнка назваў «Мир» сваім любімым каналам. «Я яго сёння гляджу больш, чым Euronews, - сказаў ён. - Euronews я заўсёды глядзеў, якое там паскудства пра нас скажуць, каб быць у курсе і рэагаваць».

Беларускі кіраўнік глядзіць «Мир», таму што, па яго словах, не засталося «нічога жывога». «Ніякіх камунікацый, дзе я, кіраўнік дзяржавы, мог бы даведацца, што робіцца ў Таджыкістане, дзе кіруе краінай мой сябар Эмамалі Рахмон. А калі ўключаю «Мир», я не толькі там сюжэт чую, размову журналіста, тэму, але і бачу, што на заднім плане адбываецца, як развіваецца, што ў Душанбе. Я добра ведаю ж гэтыя гарады, немалады палітык», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках