9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч хоча будаваць спадарожнікі з Расеяй

30
Мясніковіч хоча будаваць спадарожнікі з Расеяй

Беларусь і Расея павінны прыняць рашэнне аб стварэнні на тэрыторыі рэспублікі прадпрыемства па вытворчасці касмічных спадарожнікаў.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, сустракаючыся з намеснікам кіраўніка Раскосмаса Анатолем Шылавым у аўторак у Менску, перадае «Інтэрфакс».

«Я думаю, мы не павінны абмяжоўвацца адным апаратам, а разгледзець пытанне аб тым, каб у Беларусі вырабляць касмічныя спадарожнікі ў нашых агульных інтарэсах, а таксама ў інтарэсах трэціх краін», - сказаў М.Мясніковіч.

Нагадаем, уласны спадарожнік Беларусь змагла запусціць толькі з другой спробы ў ліпені 2012 года. Раней афіцыйныя асобы заяўлялі таксама аб планах сумеснай вытворчасці спадарожнікаў з Кітаем.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках