9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людміла Гразнова: У нас дзейнічаюць не прававыя, а палітычныя механізмы

4
Людміла Гразнова: У нас дзейнічаюць не прававыя, а палітычныя механізмы

Пастаноўка на ўлік Сяргея Каваленкі - гэта палітычна матываванае абмежаванне былога палітвязня.

«Ёсць розныя сітуацыі, калі людзей ставяць на ўлік у міліцыю пасля адбыцця пакарання. Але ў нас гаворка ідзе не толькі аб прававых механізмах. Калі справа тычыцца грамадзянскай супольнасці, уключаюцца іншыя механізмы, а менавіта - палітычныя», - адзначыла лідэр праваабарончай арганізацыі «Праваабарончы альянс», дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання Людміла Гразнова у інтэрв'ю сайту charter97.org.

На думку былога дэпутата, сітуацыя з палітвязнямі застаецца напружанай. «Сітуацыя цяпер не такая «вясновая», што можна радавацца. Тое, што Сяргей Каваленка на волі, вядома, добра. Але тое, што ён будзе абмежаваны ў свабодзе з-за пастаноўкі на ўлік, дрэнна. Мы можам толькі спадзявацца, што астатніх палітвязняў таксама вызваляць і як мага хутчэй», - сказала дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання.

Нагадаем, актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка быў асуджаны на 2 гады і месяц пазбаўлення волі за парушэнне хатняй «хіміі», якую атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. З сярэдзіны снежня да канца сакавіка з перапынкам на 20 дзён Каваленка трымаў галадоўку, падчас якой схуднеў на 50 кілаграмаў. Другую галадоўку ён праводзіў з 8 да 25 траўня.

27 верасня палітвязень выйшаў на волю. Яго вызваленне можа быць звязана з тым, што 31 кастрычніка Савет Еўразвяза павінен разгледзець пытанне аб пашырэнні санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Відавочна, што дыктатар мае намер зноў выстаўляць на гандаль вязняў сумлення, вызваляючы іх па адным у выгадныя яму моманты і адмаўляючыся вызваліць усіх палітвязняў неадкладна і безумоўна.

8 кастрычніка былога палітвязня Сяргея Каваленку выклікалі ў міліцыю. Там Каваленке паведамілі, што ён пастаўлены на прафілактычны ўлік на 2 гады да пагашэння судзімасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках