9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снапкоў паляцеў выпрошваць крэдыты ў Токіо

13
Снапкоў паляцеў выпрошваць крэдыты ў Токіо

Беларуская дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі МВФ і Сусветнага банка ўжо ў канцы гэтага тыдня.

Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў узначаліў беларускую дэлегацыю, якая прыме ўдзел у штогадовым восеньскім пасяджэнні Саветаў кіраўнікоў МВФ і Сусветнага банка. Яно пройдзе ў Токіо з 12 па 14 кастрычніка 2012 года, гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе Міністэрства эканомікі Беларусі.

Штогод Саветы кіраўнікоў Міжнароднага валютнага фонду і Групы Сусветнага банка збіраюцца для абмеркавання работы адпаведных устаноў. Пасяджэнні праходзяць вясной і восенню ў штаб-кватэрах МВФ і Сусветнага банка ў Вашынгтоне і праз кожныя два гады на тэрыторыі адной з дзяржаў-удзельнікаў.

На штогадовых пасяджэннях, згодна з практыкай, якая склалася, дэлегацыі краін праводзяць сустрэчы і перамовы па шырокаму колу эканамічных і фінансавых пытанняў з кіраўніцтвам міжнародных арганізацый і прадстаўнікамі замежных дзяржаў.

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах штогадовага пасяджэння, дыскусіях кіраўнікоў на пленарным пасяджэнні, на якім прысутнічаюць прадстаўнікі ўсіх краін - членаў МВФ і Групы Сусветнага банка, у галасаванні ў рамках выбараў выканаўчых дырэктараў арганізацый Групы Сусветнага банка і МВФ, а таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч .

Раней Надзея Ермакова паведамляла пра намер Беларусі аднавіць перамовы з МВФ у кастрычніку аб крэдытаванні нашай краіны. У той жа час у бюджэце на 2013 год прадугледжана павелічэнне ліміту знешняй дзяржаўнай пазыкі на $2 млрд - да $16,3 млрд.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках