Анекдот: Падрыхтоўка да вайны ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі
72- 1.11.2012, 23:49
Якую карысць можа прынесці аддзел флоры і гербарыяў Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі ва ўмовах ваеннага часу?
Такім пытаннем дырэкцыя інстытута збянтэжыла сваіх супрацоўнікаў. Пра гэта charter97.org распавёў адзін з работнікаў інстытута.
«Толькі што нам прынеслі распараджэнне ад нашай дырэкцыі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі «даць да 16-00 звесткі аб тым, якую карысць можа прынесці наш аддзел флоры і гербарыяў ва ўмовах ваеннага часу для забеспячэння бяспекі насельніцтва», паведамляе чытач.
«Гэта ж не наша дырэкцыя прыдумала - там нармальныя людзі. І не ў Акадэміі да гэтага дадумаліся. Гэта што - восеньскае абвастрэнне ці ён баіцца бамбёжкі Еўразвяза?», задаецца рытарычным пытаннем вучоны-батанік.
Публікуем гэтую «навіну» як анекдот і спадзяемся, што гэта толькі дасціпны розыгрыш.