19 красавiка 2024, Пятніца, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мезін: Не думаў, што стану найлепшым брамнікам тыдня

7
Мезін: Не думаў, што стану найлепшым брамнікам тыдня

Галкіпер «Трактара» Андрэй Мезін не чакаў, што яго прызнаюць найлепшым брамнікам дзявятага гульнявога тыдня рэгулярнага чэмпіянату КХЛ.

Мезін дапамог чалябінскаму клубу атрымаць дзве перамогі, прапускаючы ў сярэднім 0,5 шайбаў за гульню і адбіваючы 98,5% кідкоў.

«Даведаўся пра навіну за дзень да ўсеагульнага абвяшчэння. Даволі нечакана. Акрамя мяне ў лізе выступае шмат добрых брамнікаў. Не думаў, што найлепшым буду я. Гульнявой практыкі мне сапраўды бракавала, але я хутка ўвайшоў у сваю каляіну.

Як складваюцца стасункі з іншым галкіперам «Трактара» Майклам Гарнетам? З Майклам мы кантактуем нармальна. Думаю, яму, як і ўсякаму іншаму брамніку, канкурэнцыя толькі дапаможа, а не нашкодзіць. Ёсць стымул працаваць над сабой яшчэ больш. Урэшце, яшчэ больш за палову сезону наперадзе», — падае словы Мезіна «Страница хоккея Беларуси».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках