29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зрабіў пластыку? (Фота)

132

Прыкладна год таму журналісты заўважылі, што прэзідэнт Расеі рэзка змяніўся ў твары. Многія загаварылі аб пластычнай аперацыі. Цяпер прыйшла чарга і Аляксандра Лукашэнкі падправіць твар.

Разглядаючы ў апошні час Аляксандра Лукашэнку па ТБ або на фотаздымках, складваецца ўражанне, што з яго твару спецыялісты «ўбралі» ўзрост.

У свае 58 гадоў, гэта значыць за 2 гады да пенсіі, мужчына, які нервова і напружана працуе, раптам стаў выглядаць гадоў на 45. Гэтую асаблівасць заўважыла журналіст Галіна Навумчык, аб чым і напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, перадае «Белорусский партизан».

У Лукашэнкі зараз нідзе няма ні зморшчыны, зніклі маршчыны на лбе.

На першы погляд выснова: у лоб і вакол вачэй уколаты ботакс, ці яго прэпараты, якія паралізуюць мімічныя мышцы. Падрэзана, як мінімум ніжняе века - бо зьніклі мяшкі пад вачыма. Каб зрабіць такія працэдуры - дастаткова хоць бы тыдня адсутнасці на людзях. Іншае пытанне, знікаў Лукашэнка з-пад увагі ў апошні час на такі тэрмін?

Але напрошваецца і іншае пытанне - чаму Лукашэнка гэта зрабіў і чаму менавіта цяпер?

Галіна Навумчык прыводзіць свае версіі:

1. Еўрапейскія палітычныя лідэры даўно карыстаюцца такімі лёгкімі відамі пластыкі твару. Адзін прыклад - Берлусконі - чаго варты. Лукашэнка сустракаўся з Берлусконі, бачыў, што, па беларускіх мерках - дзядуля, у 75 гадоў можа выглядаць на 50. Пластыку Берлусконі калегі па партыі тлумачылі, што ён так выглядае таму, што нікому і ў галаву не прыходзіла, што ён можа захварэць і сысці з палітычнай арэны. Каб пытанне яго ўзросту не ўзнікала ў выбаршчыка. Лагічнае палітычнае тлумачэнне. У беларускім выпадку яно спрацуе.

2. Калі лідэры «мытнага саюза» ужо «ўкалоліся» і не «моршчацца» (Пуцін і Назарбаеў), то чым Беларусь горш?

3. Лукашэнка мае зносіны з расейскімі алігархамі, якія, напрыклад, нават дораць яму «Майбахі», можа, хтосьці і сказаў, што трэба выраўнаваць для прыстойнасці твар. Чым прэзідэнт горш алігарха!

4. А раптам нейкае пацяпленне з Захадам і сустрэчы з еўрапейскімі лідэрамі, хаця б і ў цесным крузе. Усе кажуць - «дыктатар», «адсталая краіна», а «наш» - ужо не проста дырэктар саўгаса, а самы сучасны і «перадавы» (як лепшы калгас!) «еўрапейскі» прэзідэнт.

5. Ну, і апошняе, медыцынскае: печань ж перасаджваем у Беларусі вельмі эфектыўна, чаму б і кіраўніка не амаладзіць - папросту!

Напісаць каментар 132

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках