18 красавiка 2024, Чацвер, 19:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянт са «справы Канавалава» вызвалены па амністыі

15
Міліцыянт са «справы Канавалава» вызвалены па амністыі

Міліцыянт Руслан Сініцын, які не ўзяў адбіткі пальцаў у Зміцера Канавалава, выйшаў на волю.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў віцебскі актывіст апазіцыі Барыс Хамайда.

«Наколькі мне вядома ад надзейнай крыніцы, годнай даверу, Руслан Сініцын выйшаў на волю па апошняй амністыі. Цяпер ён знаходзіцца дома ў Віцебску. Іншых падрабязнасцей пакуль няма», - сказаў ён.

Руслан Сініцын быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Таксама міліцыянт быў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з праходжаннем службы ў органах унутраных спраў, тэрмінам на 5 гадоў і права займацца экспертна-крыміналістычнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў.

Крымінальная справа ў дачыненні да Сініцына была ўзбуджаная па арт. 428 КК («Службовая халатнасць»). Міліцыянт не ўзяў у 2009 годзе адбіткі пальцаў у прызыўніка Зміцера Канавалава, якога ў мінулым годзе прызналі вінаватым у здзяйсненні выбухаў у Менску і Віцебску. Акрамя таго, ён выдаў маладому чалавеку даведку аб тым, што той прайшоў такую працэдуру раней.

Такім чынам прызыўнік не быў правераны на дачыненне да выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008 года.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, менавіта адбіткі пальцаў Зміцера Канавалава былі выяўленыя на каробцы ад выбуховай прылады, якая не спрацавала ў 2008 годзе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках