27 красавiка 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея патрабуе ад Беларусі 2,5 мільёна тон бензіну

11
Расея патрабуе ад Беларусі 2,5 мільёна тон бензіну

Расейскі бок прапануе зафіксаваць у паліўным балансе пастаўкі да 2-2,5 мільёнаў тон беларускіх нафтапрадуктаў.

Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік міністэрства энергетыкі РФ Аляксандр Новак, перадае «Інтэрфакс».

«Перамовы па балансе на 2013 год яшчэ не скончаны. Мы разлічваем, што ў індыкатыўным балансе лічба будзе складаць ад 2 млн тон да 2,5 млн тон на наступны год зваротных паставак нафтапрадуктаў з Беларусі», - сказаў Новак.

Міністр падкрэсліў, што паліўны рынак Расеі ў 2013 годзе нават без гэтых паставак будзе збалансаваным. «Яны нам патрэбныя для дадатковых гарантый і больш устойлівай сітуацыі», - адзначыў міністр.

Зваротныя пастаўкі нафтапрадуктаў у лістападзе-снежні бягучага года павінны скласці 200 тыс. тон.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках