16 красавiка 2024, aўторак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент абмяркуе сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі

30
Еўрапарламент абмяркуе сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі

Вызваленне беларускіх палітвязняў застаецца прыярытэтам для ЕЗ.

Еўрапейскі парламент будзе працягваць намаганні па вызваленні беларускіх палітвязняў, а таксама будзе рабіць чарговыя крокі, каб была магчымасць наведвання іх у турмах. Да гэтага часу ўсе спробы еўрадэпутатаў наведаць палітвязняў у Беларусі былі адхіленыя афіцыйным Менскам. Пра гэта сказаў старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Філіп Качмарэк у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

«Ва ўсіх краінах, дзе ёсць палітвязні, Еўразвяз спрабуе арганізоўваць такія сустрэчы хаця б па прычынах гуманітарных, а не палітычных. Часам трэба праверыць ці жывы чалавек, у якіх умовах адбывае пакаранне. Будзем старацца рабіць гэта ў большым маштабе, каб зрабіць з гэтага акцыю, якая з'яўляецца формай ціску на беларускія ўлады», - сказаў ён.

Па словах старшыні дэлегацыі па справах Беларусі ў Еўрапарламенце, пытанне беларускіх палітвязняў вельмі пільна адсочваецца на самым высокім узроўні. Чакаецца, што еўрадэпутаты зноў вернуцца да пытання палітвязняў у Беларусі ў снежні, калі будзе абмяркоўвацца справаздача па выкананні праў чалавека ў свеце.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках