19 красавiка 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі цягнік вярнулі на «Варшаву-Цэнтральную»

26

Цягнік «Менск-Варшава» цяпер укамплектаваны новымі вагонамі.

«Гэта вагоны другога класа, з трохмясцовымі купэ, а не чатырохмясцовымі, як было раней. Там з аднаго боку, але 3 паліцы», - распавялі «Еўрарадыё» ў Беларускай чыгунцы.

Цягнік з новымі вагонамі пачне хадзіць 8 снежня, тады ж ён будзе зноў прыбываць на станцыю «Варшава-Цэнтральная». Кошт на яго пакуль не зменіцца - 610 тысяч рублёў.

Справа ў тым, што старыя вагоны не хацелі пускаць на адрамантаваны цэнтральны вакзал польскай сталіцы, таму часова цягнік прыбываў і адпраўляўся са станцыі «Варшава-Гданьская».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках