19 красавiка 2024, Пятніца, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы кіраўнік СК ігнаруе звароты грамадзян

39
Новы кіраўнік СК ігнаруе звароты грамадзян

Па словах нязгодных з прысудамі беларусаў, на ўсе наглядныя скаргі ён адказвае толькі адпіскамі.

Пра гэта сайту charter97.org распавяла Людміла Кучура, прадстаўнік групы грамадзян, не згодных з рашэннямі судоў па крымінальных, грамадзянскіх і адміністрацыйных справах.

Так, новы кіраўнік Следчага камітэта Валянцін Шаеў мае практыку не рэагаваць на звароты грамадзян і даваць адны адпіскі, адзначыла жанчына:

«Следчы камітэт - гэта орган, які стаіць на абароне чыноўнікаў, пакрывае іх незаконныя дзеянні. Валянцін Шаеў працаваў у Генпракуратуры начальнікам упраўлення і на наглядныя скаргі даваў адны адпіскі. Ніколі наглядныя скаргі пры ім не разглядаліся згодна з законам. Затым ён быў пракурорам Гомельскай вобласці, а адтуль яго накіравалі ў СК. У Следчы камітэт Шаеў перанёс практыку з Генпракуратуры нічога не рабіць і даваць толькі адпіскі».

Нагадаем, 9 лістапада Лукашэнка зняў Вадзіма Зайцава з пасады кіраўніка КДБ. Адной з прычын звальнення былога кіраўніка КДБ Зайцава была названая гібель падпалкоўніка Аляксандра Казака. Пры гэтым незалежныя эксперты схіляюцца да таго, што перастаноўкі ў КДБ звязаны з міжкланавымі разборкамі сілавікоў.

Сёння новым старшынёй КДБ стаў былы кіраўнік Следчага камітэта Валерый Вакульчык, а старшынёй СК адпаведна стаў яго былы намеснік Валянцін Шаеў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках