Калгасам загадана «дать стране угля»
62- 16.11.2012, 18:04
Лукашэнка чакае ад сельскагаспадарчых прадпрыемстваў аддачы ад укладзенай вялікай сумы фінансавых сродкаў.
«Мы нямала зрабілі для сельскай гаспадаркі. Дзесьці вельмі шмат, дзесьці менш, але ўжо час прыйшоў спытаць, асабліва з тых, дзе мы ўклалі найбольш», - заявіў правадыр, прызначаючы ў пятніцу новых кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў улады, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
«Ну а тых, якім трэба дапамагаць, мы паволі будзем падцягваць да вышэйшага за сярэдні ўзроўню. У нас прыкладна 25% такіх гаспадарак, на якіх павінна быць сканцэнтравана наша ўвага. А астатнія павінны «пахать на всю катушку» і, вобразна кажучы, «давать стране угля», - сказаў Лукашэнка.