20 красавiка 2024, Субота, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

IKEA прызналася ў выкарыстанні працы палітвязняў ГДР

4
IKEA прызналася ў выкарыстанні працы палітвязняў ГДР

Шведская мэблевая кампанія IKEA вызнала, што на яе фабрыках у ГДР выкарыстоўвалася праца палітычных зняволеных, перадае Stern.

Да такіх высноў прыйшлі аўдытары з Ernst&Young, нанятыя IKEA для расследавання, вынікі якога былі пададзеныя ў Берліне 16 лістапада, паведамляе Lenta.ru.

Працу палітвязняў у ГДР выкарыстоўвалі ў 1980-х гадах, і некаторыя прадстаўнікі кампаніі ведалі пра гэта. Мэнэджар IKEA Жанэт Шэльмасэ (Jeanette Skjelmose) папрасіла прабачэння ад імя кампаніі.

Расследаванне, праведзенае Ernst&Young, яшчэ да публікавання вынікаў выклікала масу крытыкі. Звяз дапамогі ахвярам ГДР абвінаваціў мэблевы канцэрн у тым, што ён зрабіў з праблемы шоў. На думку звязу, праверка не адпавядала навуковым патрабаванням, бо праводзілася не незалежнымі экспертамі, а аўдытарскай кампаніяй «і, можа быць, нават за грошы».

Раней звяз прапанаваў IKEA правесці супольнае расследаванне, аднак кампанія адмовілася. Цяперашнюю справаздачу звяз прызнаваць не жадае, падкрэсліў віцэ-прэзідэнт арганізацыі Роланд Шульц. На ягоную думку, гэтай тэмай павінен заняцца звяз даследавання ГДР у Свабодным універсітэце Берліна разам з гісторыкамі і палітолагамі.

У перспектыве звяз дапамогі ахвярам ГДР чакае ад IKEA кампенсацыі шкоды былым палітвязням, чыю працу выкарыстоўвала кампанія.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках