19 красавiка 2024, Пятніца, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмова ад пераводу гадзіннікаў шкодзіць бізнэсу

44
Адмова ад пераводу гадзіннікаў шкодзіць бізнэсу

«Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, магчыма, і супакоіў нервы расійскіх дойных кароў, адмовіўшыся ад пераводу гадзіннікаў, але гэта стала стрэсам для трэйдараў краіны», - піша карэспандэнт The Guardian.

Мядзведзеў прыняў гэтую пастанову летась у сувязі са скаргамі сялян, што перавод гадзіннікаў парушае рытм жыцця дойных кароў.

Але з тых часоў, як Лондан у мінулым месяцы перавёў гадзіннікі на гадзіну назад, а Масква не пераняла ягоны прыклад, аб'ём гандлю на расейскай фондавай біржы зменшыўся на 15%, гаворыцца ў нататцы. Павелічэнне розніцы ў часе паміж Лонданам і Масквой з трох да чатырох гадзін шкодзіць планам пашырэння ролі Расеі ў сусветных фінансах.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках