29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус перамог на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў дзюдо

9
Беларус перамог на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў дзюдо

Вадзім Шока здабыў золата моладзевага чэмпіянату Еўропы, які праходзіць у сталіцы Чэхіі Празе.

У вагавую катэгорыю да 66 кг на старце спаборніцтваў былі заяўленыя 33 спартоўцы, якія на папярэднім этапе былі размеркаваны па чатырох групах. У групе D Вадзім Шока правёў чатыры двубоі і ва ўсіх выявіўся мацнейшым за сваіх апанентаў, паведамляе БелаПАН. Беларускі спартовец адолеў Петара Задро з Босніі і Герцагавіны, Тыграна Варасяна з Арменіі, Ілію Чыганавіча з Сербіі і Сэбасцьяна Зайдля з Нямеччыны і выйшаў у паўфінал.

У паўфінале Вадзім Шока за 3 хв.38 сек. атрымаў чыстую перамогу (іпон) над дзюдаістам з Вугоршчыны Жолтам Гар’янашам. А ў фінале беларускі спартовец сустракаўся з прадстаўніком Арменіі Горам Аруцюнянам. І гэты бой беларус здалеў скончыць датэрмінова — за 4 хвіліны 41 секунду. Як і ў паўфінале, Вадзім перамог іпонам.

Залаты медаль Вадзіма Шокі — пакуль адзіны для беларускай каманды на моладзевым чэмпіянаце Еўропы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках