29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адмовіліся друкаваць кнігу Шушкевіча

18
У Беларусі адмовіліся друкаваць кнігу Шушкевіча

Новая кніга першага кіраўніка незалежнай Беларусі выходзіць у расейскім выдавецтве на рускай мове.

Кніга Станіслава Шушкевіча «Маё жыццё, крушэнне і ўваскрашэнне СССР» выйдзе 5 лістапада. Надрукаваць яе пажадала расейскае выдавецтва РОССПЭН. Усе беларускія выдавецтвы, па словах Шушкевіча, выпускаць яго кнігу не адважыліся.

«У Менску быў выдавец, які сказаў, што надрукуе маю кніжку. Ён сам мяне знайшоў пасля публікацый яе фрагментаў у «Народнай волі». І нават правёў падрыхтоўку да выдання. А потым сказаў: «Мы атрымалі загад: калі хтосьці выдасць гэтую кнігу, то гэта будзе апошняе, што зробіць гэта выдавецтва. Калі нейкая структура будзе яе прадаваць - гэта будзе апошні дзень яе існавання», - распавёў палітык «Еўрарадыё».

Што да зместу, то, як сцвярджае Шушкевіч, мемуарамі ў іх звыклым выглядзе кніга не з'яўляецца. Аўтар называе яе міксам. Там ёсць і невялікія эсэ ў выглядзе кароткіх подпісаў пад здымкамі, і аналітыка, і трохі ўспамінаў. У «гласарыі» выдання - звыш 500 прозвішчаў беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў. Кніга налічвае амаль 500 старонак і каля 300 ілюстрацый. Якім тыражом выйдзе «Маё жыццё, крушэнне і ўваскрашэнне СССР», Шушкевіч не ведае: усе правы на рускую версію кнігі належаць выдавецтву, і ён у гэтыя нюансы не ўнікаў.

Але звяртаецца асаблівая ўвага на тое, што ніякіх правак у аўтарскі тэкст выдаўцы не ўносілі - гэта была галоўная ўмова аўтара. Правы на беларускі варыянт належаць Станіславу Шушкевічу. Беларуская версія кнігі, дарэчы, паўней рускамоўнай.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках