4 лiстапада 2024, панядзелак, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венгрыі не зразумелі слоў дыктатара

76
У Венгрыі не зразумелі слоў дыктатара

Венгерскі ўрад вымушаны адказаць на словы беларускага кіраўніка аб гэтай краіне.

Каментары Аляксандра Лукашэнкі з нагоды прызначэння новага амбасадара ў Будапешце былі апублікаваныя ў мясцовай прэсе, піша партал politics.hu (пераклад - charter97.org).

«Венгрыя - гэта былая сацыялістычная краіна, з якой у нас у свой час былі добрыя адносіны. Нават не проста добрыя, а вельмі блізкія адносіны, - падкрэсліў Лукашэнка. - Там усё ж такі, асабліва пасля таго як яны наеліся «дэмакратыі» і рынкавай эканомікі, многія працверазелі».

Прэс-сакратар венгерскага ўрада Андраш Гіро-Сас сказаў, што гэтыя словы беларускага дыктатара можна ўспрымаць толькі ў якасці жарту.

«Словы Лукашэнкі можна інтэрпрэтаваць толькі як жарт, таму што Венгрыя імкнецца рэагаваць на эканамічныя і сацыяльныя праблемы, з якімі сутыкаюцца ўсе еўрапейскія краіны ў рамках дэмакратыі і вяршэнства закона», - сказаў Гіро-Сас.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках