За канфлікт з кандуктарам навапалачаніну пагражае турма
691
11:21, — Здарэнне
На яго завялі крымінальную справу за гвалт супраць чалавека, які выконвае службовыя абавязкі.
Пра гэта «Еўрарадыё» паведамілі ў наваполацкай міліцыі:
«Злачынца знойдзены і арыштаваны. Супраць яго распачатая крымінальная справа па артыкуле 366. Праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, устаноўленыя відавочцы, яны апытваюцца. Збіраецца доказная база, каб справа была накіраваная ў суд».
Справа ўжо перададзеная ў Следчы камітэт па Наваполацку. Хлопец, які цягаў кандуктара за валасы, быў абсалютна цвярозы, кажуць у міліцыі. Ён патлумачыў свой учынак тым, што заступіўся за дзяцей.
Цяпер яму пагражае штраф, або папраўчыя работы, або арышт да 6 месяцаў. Магчымыя таксама абмежаванне або пазбаўленне волі да 5 гадоў.
Нагадаем, на відэа, якім з рэдакцыяй charter97.org учора падзяліўся чытач, відаць, як жанчына-кантралёр спрабуе груба затрымаць маладую маці з дзецьмі, якія не аплацілі праезд. Дзеянне адбываецца ў Наваполацку, 26 лістапада. За сям'ю заступаецца адзін з пасажыраў і пачынае за валасы цягаць жанчыну-кантралёра.
Напісаць каментар (691)
Навіны
па тэме
- Збітая жанчына-кантралёр: Ён мяне яшчэ і нагамі штурхаў, на відэа гэтага няма
- Дэжавю: дзевяностыя вяртаюцца (Відэа)
- Міліцыянт-«заяц» спрабаваў збегчы ад кантралёра (Видео)
Экспарт
Новости партнеров




