29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зайцаў усё яшчэ ў Беларусі

26

28 лістапада кіраўнік Беларускай федэрацыі біятлону і былы кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў правёў выязную нараду па пытаннях развіцця біятлона ў Віцебскай вобласці.

У нарадзе прынялі ўдзел: генеральны дырэктар Беларускага клубу біятлона Алег Абызаў, старшыня Віцебскай абласной федэрацыі Уладзімір Арчакоў, намеснік начальніка Упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Пётр Немянёнак, генеральны сакратар федэрацыі Анатоль Стромскі, дырэктар Беларускай федэрацыі прафсаюзаў «Спартыўны клуб БФБ» Аляксандр Паўлоўскі, дырэктар УА «Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву» Віктар Арцаў, дырэктар СДЮШАР АСК ФПБ «Алімпіец», г. Віцебск Пётр Станскі, піша сайт biathlon.by.

Нагадаем, 10 лістапада Лукашэнка вызваліў генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Паводле афіцыйнай версіі, апала звязаная з нядаўнім самагубствам высокапастаўленага афіцэра КДБ. Па неафіцыйнай - да кіраўніка самай буйной у краіне спецслужбы проста назапасілася занадта шмат прэтэнзій. Многія эксперты выказвалі меркаванне, што Зайцаў у хуткім часе пакіне Беларусь і з'едзе ў Расею.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках