25 красавiка 2024, Чацвер, 12:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прымежжа: абмежаванні на вываз тавараў і прадуктаў

62
Прымежжа: абмежаванні на вываз тавараў і прадуктаў

Мясцовыя жыхары, выязджаючы за мяжу, змогуць узяць з сабой толькі тавары асабістага карыстання.

З 29 лістапада ў Гомельскай вобласці на пунктах спрошчанага памежнага пропуску «Глыбоцкае», «Паддабранка», «Андрэеўка» і «Лоеў» змяняецца пералік тавараў, якія можна правозіць праз беларуска-украінскую мяжу.

Цяпер мясцовыя жыхары, нават выпраўляючыся ў госці да сваякоў, могуць узяць з сабой толькі тавары асабістага карыстання. Гэта патрыманае адзенне, абутак без фабрычнай упакоўкі і цэтлікаў, прадметы асабістай гігіены - па 1 адзінцы, але не больш за 5 найменняў.

Прадукты харчавання расліннага і жывёльнага паходжання відавочна прызначаныя для асабістага спажывання - да 5 кг у сукупнасці, але не больш за 1 кг аднаго наймення. Пры гэтым: гарбаты да 0,25 кг, кавы да 0,25 кг, рэзкіх затавак да 0,3 кг. Алкагольныя напоі (на аднаго чалавека, якi дасягнуў 18-гадовага ўзросту) у адной ёмістасці ў аб'ёме не больш за 0,75 л.

Такую інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба Гомельскай памежнай групы са спасылкай на інфармацыю Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках