29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі ад адукацыі патрапілі пад раздачу

53
Чыноўнікі ад адукацыі патрапілі пад раздачу

Чарговыя галовы паляцелі пасля трагічнай гібелі 9-гадовага хлопчыка каля 23-й школы.

Сваёй пасады пазбавіліся старшыня Камітэта па адукацыі Менгарвыканкама Уладзімір Шчэрба і начальнік упраўлення адукацыі Фрунзенскага раёна, у якім знаходзіцца 23-я школа, Станіслаў Койпаш.

У Камітэце па адукацыі Менгарвыканкама журналісту TUT.BY сказалі, што Уладзімір Канстанцінавіч «змяніў месца працы» і здзівіліся: «Вас хвалюе - калі?»

Старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька яшчэ 19 лістапада на пасяджэнні гарадской камісіі па бяспецы дарожнага руху заявіў, што прыняў рашэнне адносна далейшага лёсу Шчэрбы. Аднак да нядаўняга часу заставалася незразумелым, якім менавіта было гэтае рашэнне. Дарэчы, на той жа нарадзе стала вядома, што намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Канстанцін Страх і начальнік аддзела ДАІ адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы Юрый Жыхараў падалі рапарты аб адстаўцы.

Сёння выконваючым абавязкі старшыні Камітэта па адукацыі стала першы намеснік Марыя Кіндзірэнка.

Як распавялі ва ўпраўленні адукацыі Фрунзенскага раёна, Станіслаў Баляслававіч Койпаш быў звольнены 26 ці 27 лістапада. Абавязкі начальніка цяпер выконвае былы намеснік Койпаша па вучэбна-выхаваўчай працы Алена Малашкевіч. Пра прычыны звальнення ва ўпраўленні адукацыі казаць адмовіліся.

Начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Арцём Цуран распавёў, што адказныя асобы былі звольненыя па пагадненні бакоў: «Пагадненне бакоў паміж наймальнікам і работнікам было дасягнута, што тут яшчэ можна сказаць?»

Трэцякласнік Уладзік Грудзеў загінуў вечарам 13 лістапада пад коламі Porsche Cayenne у двары 23-й школы Менска.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках