18 красавiка 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдова можа стаць асацыяваным чальцом ЕЗ

45
Малдова можа стаць асацыяваным чальцом ЕЗ

Еўразвяз ужо ў 2013 годзе можа падпісаць пагадненне аб асацыяваным сяброўстве і вольным гандлі з Малдовай.

Краіна дэманструе прагрэс у рэформах, сказаў прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.

«Калі Малдова прадоўжыць рэформы і будзе дамагацца дасягненняў, падобных да тых, што яна дэманструе ў рамках праграмы «Усходняе партнёрства», ваша краіна можа разлічваць на падпісанне трох важных дакументаў з ЕЗ да канца 2013 года», - сказаў Барозу ў пятніцу на супольнай з малдоўскім прэм'ер-міністрам Уладзімірам Філатам прэс-канферэнцыі, піша АФН.

«Неабходна наблізіцца да падпісання пагадненняў аб вольным гандлі і асацыяваным сяброўстве, а таксама скончыць рэалізацыю плана дзеянняў лібералізацыі візавага рэжыму», - сказаў ён. - «На еўрапейскую перспектыву Малдовы не накладзенае табу».

Постсавецкая Малдова, адна з самых бедных дзяржаў Еўропы з сярэднямесячным заробкам каля $ 280, залежыць ад экспарту прадуктаў харчавання і вінаў у Еўразвяз і ад грашовых пералічэнняў мігрантаў, якія працуюць там, а таксама ў Расіі.

Кааліцыя празаходніх партый, якая прыйшла да ўлады ў Малдове ў 2009-м, назвала інтэграцыю з ЕЗ стратэгічнай мэтай і дала старт неабходным для гэтага рэформам: судовай, адміністрацыйнай, у эканоміцы і сацыяльным забеспячэнні.

«Малдова ўжо зрабіла свой выбар у бок еўрапейскай інтэграцыі, і альтэрнатывы ёй няма», - сказаў Філат, каментуючы выказванні лідараў парламенцкай апазіцыі - Партыі камуністаў - аб перавагах далучэння Малдовы да Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстана. Да гэтага Кішынёў схіляецца Крамлём, які нагадвае пра ягоную залежнасць ад паставак Газпрома і абяцае зніжкі ў абмен на лаяльнасць.

Акрамя слабасці эканомікі, другой ключавой праблемай Малдовы з'яўляецца рэгіён Прыднястроўе, што адкалоўся ад яе пасля кароткай вайны ў 1992 годзе. Асноўнай мовай для яго паўмільённага насельніцтва з'яўляецца руская, і прыднястроўцы асцерагаюцца стацца людзьмі другога гатунку ў незалежнай Малдовы. У Прыднястроўі дыслакаваныя сотні расейскіх вайскоўцаў, як тлумачыць Масква, з міратворчай місіяй.

Барозу сказаў, што развязанне гэтага канфлікту шляхам перамоў пры ўдзеле ЕЗ з'яўляецца прыярытэтам замежнай палітыкі Брусэля.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках