16 красавiка 2024, aўторак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чаўнакоў» будуць адсяляць далей ад мяжы? (Відэа)

80
«Чаўнакоў» будуць адсяляць далей ад мяжы? (Відэа)

Пракуратура Гродзенскай вобласці прапаноўвае адсяляць далей ад мяжы беларусаў, якія трапляліся на кантрабандзе.

Варта адзначыць, што жыхары памежных тэрыторый часта займаюцца кантрабандай, каб выжыць.

Між тым улады нашай краіны спрабуюць узмацніць барацьбу з нелегальным таваразваротам. Пракуратура Гродзенскай вобласці і зусім прапануе радыкальную меру.

«Злачынцаў трэба выяўляць ўжо не непасрэдна ў пункце пропуску або на «зялёнай мяжы», а менавіта на канале руху гэтых парушальнікаў дзяржаўнай мяжы. А тут месца ёсць для ўсіх: і для Міністэрства ўнутраных спраў, і для Камітэта дзяржаўнай бяспекі, і для іншых», - прыводзіць тэлеканал «ОНТ» меркаванне Аляксандра Баечкі, старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Як паведамляе тэлеканал, пракуратура Гродзенскай вобласці прапаноўвае зрабіць больш жорсткім пакаранне парушальнікаў, якія жывуць на прымежнай тэрыторыі, і адсяляць іх у судовым парадку далей ад мяжы.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках