1 траўня 2024, Серада, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прад'яўленыя першыя абвінавачванні па «балотнай справе»

9
У Расеі прад'яўленыя першыя абвінавачванні па «балотнай справе»

Канчатковае абвінавачванне прад'яўлена Аляксандры Духанінай, Яраславу Белавусаву і Уладзіміру Акімянкову.

Яраслаў Белавусаў абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў па артыкулах «удзел у масавых беспарадках» і «прымяненне гвалту да прадстаўніка ўлады», паведамляе forbes.ru са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта Расеі.

Па версіі следства, «ён кідаў камяні і кавалкі асфальтавага пакрыцця ў супрацоўнікаў паліцыі, прарываў ачапленне і наносіў удары прадстаўнікам улады».

Аляксандра Духаніна абвінавачваецца па тых жа артыкулах, што і Белавусаў - ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў паліцыі, якія забяспечвалі ахову грамадскага парадку пры правядзенні публічных мерапрыемстваў.

Уладзімір Акімянкоў абвінавачваецца па артыкуле «удзел у масавых беспарадках».

Нагадаем, узгоднены з уладамі мітынг на Балотнай плошчы 6 траўня завяршыўся сутыкненнямі з паліцыяй. Пацярпелі дзесяткі чалавек з абодвух бакоў, больш 400 дэманстрантаў былі затрыманыя.

Па факце беспарадкаў была ўзбуджаная крымінальная справа, у рамках якой былі дапытаныя лідэры апазіцыі, у іх кватэрах прайшлі ператрусы. Цяпер пад следствам знаходзяцца 18 чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках