Рапота прапануе ўвесці «саюзную» візу
30- 10.12.2012, 13:57
Прапрацоўваецца пытанне аб увядзенні візы «саюзнай дзяржавы».
Аб гэтым паведаміў журналістам дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Рыгор Рапота, перадае БелТА.
Гаворачы аб парадку дня пасяджэння Савета Міністраў «саюзнай дзяржавы» 12 снежня ў Маскве, Рыгор Рапота адзначыў, што адным з пытанняў будзе праграма ўзмацнення бяспекі на мяжы «саюзнай дзяржавы».
У прыватнасці, будзе абмяркоўвацца неабходнасць увядзення візы СД. Спачатку гэтае пытанне абмяркуюць на ўзроўні экспертаў, затым вырашаць, ці ўводзіць яе наогул і як хутка.