28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Arche будзе выходзіць за межамі Беларусі?

2
Arche будзе выходзіць за межамі Беларусі?

Часопісу адмаўляюць у перарэгістрацыі. Такое рашэнне прынялі ў Міністэрстве інфармацыі 12 снежня.

У лістападзе журналісты, якія працавалі над выданнем, накіравалі ў Мінінфарм просьбу - зрабіць заснавальнікам і выдаўцом часопіса ТАА «Гайсак» і перарэгістраваць выданне, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Прычына адмовы - неадпаведнасць заяўленага галоўнага рэдактара (цяперашняга в.а. галоўнага рэдактара «Аrche» Алеся Пашкевіча) кваліфікацыйным патрабаванням. Маецца на ўвазе пяцігадовы стаж працы на кіруючых пасадах адпаведнага профілю (патрабаванне Прыкладання да пастановы Мінпрацы РБ ад 31.08.2000 № 120).

«Мы падалі на перарэгістрацыю ў сувязі з сумна вядомымі падзеямі, якія прывялі да блакавання рахунку рэдакцыі. Пасля гэтага выхад часопіса быў паралізаваны. Па факце дзейнасці «старой» рэдакцыі вядзецца праверка Дэпартаментам фінансавых расследаванняў, чым усе скончыцца - пакуль невядома. Таму мы і вырашылі абнавіць рэдакцыю - у надзеі аднавіць нармальны выхад часопіса, - распавёў Алесь Пашкевіч. - Пакуль што нашыя спадзяванні не спраўдзіліся. Але ў любым выпадку мы на гэтым не спынімся. Мы не выключаем і варыянту выхаду часопіса за межамі Беларусі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках