28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйскія блогеры паведамляюць пра ўцёкі Асада ў Маскву

64
Сірыйскія блогеры паведамляюць пра ўцёкі Асада ў Маскву

Расейскія ўлады зняпраўдзілі гэтую інфармацыю.

У суботу, 1 снежня, у арабскіх блогах і сацыяльных сетках, уключна з сеткай мікраблогаў Twitter, распаўсюдзіліся чуткі аб тым, што Башар Асад збег у Маскву, піша «Корреспондент».

Арабскія крыніцы сцвярджаюць, што Асад (ці вельмі высока пастаўлены чыноўнік) вылецеў у Маскву незадоўга да таго, як сірыйскія ўлады паведамілі аб аднаўленні кантролю пад'язных дарог да міжнароднага аэрапорта Дамаска.

У сетцы Twitter гаворыцца пра рэйс Сірыйскіх авіяліній RB441 - аэробус A320, які вылецеў з Дамаска ў Маскву, у аэрапорт Унукава. Каб не ўваходзіць у паветраную прастору Турцыі, самалёт праляцеў над Кіпрам, грэцкімі выспамі, Балгарыяй, Румыніяй і Малдовай.

Варта адзначыць, што ў абмеркаванні чутак прымаюць актыўны ўдзел ізраільскія і праізраільскія блогеры з розных краін свету. Сярод крыніц, на якія спасылаюцца аўтары паведамленняў - катарская тэлекампанія Аль-Джазіра, якая належыць Хізбалу, тэлеканал Аль-Манаров, а таксама ізраільскі сайт Rotter.net, што спасылаецца на арабскія крыніцы.

Ізраільскі партал NRG сцвярджае, што ў МЗС РФ зняпраўдзілі інфармацыю пра ўцёкі Асада ў Маскву.

Аднак на цяперашні момант на афіцыйным сайце расейскага МЗС ніякіх згадак на гэтую тэму няма. У апошняй публікацыі пра Сірыю, якая значыцца 1 снежнем, паведамляецца пра сустрэчу, што адбылася ўчора з намеснікам міністра замежных спраў Расеі Генадзем Гацілавым і ягоным сірыйскім калегам Фэйсалам Мікдадам.

Нагадаем, што гэта не першы раз, калі ў інтэрнэце распаўсюджваюцца чуткі аб гібелі або ўцёках сірыйскага прэзідэнта. Так, у сярэдзіне ліпеня гэтага года брытанская газета The Guardian сцвярджала, што Асад атрымаў раненне ў выніку тэракту і пакінуў Дамаск, а ягоная жонка Асма збегла ў Маскву.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках