29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелЭнерга: 90% беларусаў - за падаражэнне электраэнэргіі

132
БелЭнерга: 90% беларусаў - за падаражэнне электраэнэргіі

На сайце БелЭнэрга падаюцца дзіўныя звесткі аб стаўленні беларусаў да падаражэння электраэнэргіі.

За інтэнсіўнае падвышэнне тарыфаў на электраэнэргію нібыта прагаласавалі 90% апытаных жыхароў краіны.

Як выявілася, апытанне праводзілася не толькі на сайце, але і ў «рэале», піша «Еўрарадыё». Праблема разглядалася на ўсіх узроўнях, і «ўзроўні» выказаліся за дыферэнцыяцыю!

А на пытанне, навошта ж было цэлае грамадскае абмеркаванне, калі ад гэтага нічога не залежыць, у БелЭнерга стомлена адказваюць:

«А хто ў нас у краіне каго слухае. Гэтае галасаванне не мы прыдумалі, гэта ўрад прыдумаў».

І тут жа спакойна дадаюць, што 100% аплата паслуг усё адно блізкая:

«У нас ёсць пастанова ўрада, паводле якой электраэнэргетычная галіна будзе рэфармаваная, а таксама, што паслугі ЖКГ да 2015 года мы будзем аплачваць 100% сабекошту».

І тут жа дадаюць: атрыманне энэргіі стратнае:

«Адзін чалавек сказаў, можа, 10 гадоў таму, вы памятаеце ... што рост камунальных паслуг не павінен перасягаць за год 5 долараў. А рэчаіснасць такая, што за два гады кошт газу, на якім мы вырабляем энэргію і якога ў нас няма, вырас амаль у два разы! І мы працуем сабе ў мінус ... ».

Самае цікавае, што менчукі і самі не ведаюць, як ім было б лепш плаціць за электрычнасць:

«Пенсіянерам будзе вельмі дорага плаціць дыферэнцыявана. Лядоўня з'есць увесь тарыф!»; «Як прымуць, так і прымуць! Будзем плаціць! Мы ў Беларусі жывем, трэба на гэта арыентавацца», - адказваюць мінакі на вуліцы.

У разлікова-даведачным цэнтры Фрунзенскага раёна Менска разумеюць сітуацыю проста:

«Хочуць ўвесці нормы - як на ваду. Я асабіста супраць і галасавала за паступовасць. Але гэта мэта падняць тарыф, вось і шукаюць спосабы, а каб не было гуку, прыдумляюць галасаванне. Хто вам скажа, што гэта дрэнна, калі трэба падвысіць кошт. Усе кажуць, што так трэба. Не пройдзе гэты спосаб - знойдуць іншы».

Цяпер беларусы аплачваюць вельмі маленькую частку ад сабекошту - толькі 30-35%. А трэба давесці да 100.

Напісаць каментар 132

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках