18 красавiка 2024, Чацвер, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь і Арменія абмяркоўваюць вайсковае супрацоўніцтва

16
Беларусь і Арменія абмяркоўваюць вайсковае супрацоўніцтва

З 26 да 30 лістапада ў Ерэване праходзіла другое пасяджэнне армяна-беларускай міжурадавай камісіі вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Як паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Арменіі 1 снежня, у пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнікі армянскіх і беларускіх устаноў, вайскова-прамысловых прадпрыемстваў, а таксама амбасадаў. Пасяджэнне вялі сустаршыня з армянскага боку, намеснік міністра абароны Арменіі Алік Мірзабекян, а з боку Беларусі - першы намеснік старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка.

У часе пасяджэння стораны пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у пытанні далейшага развіцця вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Арменіяй і Беларуссю, абмеркавалі ход выканання пунктаў пратакола першага пасяджэння армяна-беларускай міжурадавай камісіі вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва, ацаніўшы яго станоўча. Стораны таксама вызначылі асноўныя кірункі вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва, піша regnum.ru.

У рамках пасяджэння чальцы беларускай дэлегацыі наведалі таксама прадпрыемствы вайскова-прамысловага комплексу Арменіі і дасягнулі дамоўленасці аб далейшым развіцці супрацоўніцтва. Стораны таксама абмеркавалі пытанні арганізацыі аздараўленчага адпачынку прадстаўнікоў УС Арменіі і Беларусі.

Як паведамляецца, у выніку быў падпісаны пратакол другога пасяджэння армяна-беларускай міжурадавай камісіі вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Наступнае пасяджэнне камісіі адбудзецца ў 2013 годзе ў Менску.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках