24 красавiка 2024, Серада, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцька даручыў выгнаць усіх менчукоў на ўборку снегу

110
Ладуцька даручыў выгнаць усіх менчукоў на ўборку снегу

Лукашэнка прапаноўвае больш шырока прыцягваць насельніцтва да ўборкі снегу.

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі БДУІРа, перадае БелТА.

«Прайшоў моцны снегапад. За апошнія 10 гадоў, а можа і больш, такога не было, каб за двое сутак нас так засыпала снегам. У іншых краінах было яшчэ горш, але і нам хапіла праблем, - адзначыў ён. - Вывучаю грамадскае меркаванне: Ладуцька (старшыня Менгарвыканкама) такі-сякі, дарогі не пачысціў і іншае. Я доўга нічога не казаў, а потым падумаў, што Ладуцька вінаваты толькі ў тым, што ён не прымусіў вас прыбраць снег».

Паводле слоў Лукашэнкі, часам нават жыхары прыватнага сектара не хочуць прыбраць снег каля свайго дома або аўтамабіля. Пры гэтым дзяржава траціць на расчыстку тэрыторый значныя сродкі, якія маглі б быць накіраваныя на іншыя сацыяльныя патрэбы.

«Падобнымі рэчамі трэба займацца самім», - лічыць кіраўнік. Пры гэтым ён удакладніў, што размова не ідзе аб неабходнасці ўборкі сіламі насельніцтва вуліц і праспектаў - гэта зона адказнасці камунальных службаў.

Мікалай Ладуцька, які таксама прысутнічаў на сустрэчы, распавёў, што ў Менску на сённяшні дзень маецца прыкладна 800 тыс. адзінак транспарту, з якіх 670 тыс. - легкавыя аўтамабілі, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці. «Знаходжанне транспарту на ўнутрыдваровых тэрыторыях і праездах, паркоўка ўздоўж вуліц, вядома, стрымлівае тэмпы ўборкі», - адзначыў мэр Менска. Паводле яго дадзеных, у сярэднім лёгкая ўборка ў адзін зімовы дзень абыходзіцца сталічнаму бюджэту ў Br400-500 млн., а пры моцным снегападзе выдаткі дасягаюць Br1 млрд. Штодня на ўборку вуліц выходзяць каля 700 адзінак камунальнай тэхнікі. Толькі ў бягучым годзе горадам набыта рознай тэхнікі на Br180 млрд.

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках