29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абвергла Лукашэнку: дамоўленасці па нафце няма

133
Расея абвергла Лукашэнку: дамоўленасці па нафце няма

Мінэнерга Расеі абвергла заявы Лукашэнкі аб пастаўках ў 2013 годзе ў Беларусь 23 млн т нафты.

«Інфармацыя аб дасягненні дамоўленасці аб пастаўках 23 млн тон расейскай нафты ў Рэспубліку Беларусь у 2013 годзе не адпавядае рэчаіснасці. На сённяшні дзень пагадненне аб аб'ёмах паставак у Рэспубліку Беларусь расейскай нафты ў 2013 годзе не падпісана», - гаворыцца ў паведамленні расейскага Мінэнерга, піша «Інтэрфакс».

«Прапанова расейскага боку - пастаўка ў Рэспубліку Беларусь 18,5 млн тон нафты. Пастаўкі нафты ў першым квартале 2013 года будуць ажыццяўляцца зыходзячы з прапанаванага аб'ёму», - адзначаецца ў паведамленні прэс-службы міністэрства энергетыкі Расеі.

Як заявіў у пятніцу Лукашэнка, дасягнутая дамоўленасць ў пастаўцы ў наступным годзе ў Рэспублiкi 23 млн т нафты.

«Нам трэба 23 млн тон, яны давалі 19 млн па балансе. Праўда, дамовіліся на 23 млн, нафту мы атрымаем без праблем», - заявіў А.Лукашэнка, сустракаючыся з выкладчыкамі і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў: «Па нафце праблем няма».

«Калісьці Расея нам адмовілася пастаўляць патрэбную колькасць нафты. Я яе знайшоў у Венесуэле, у Азербайджане», - сказаў Лукашэнка. Пры гэтым ён прызнаў, што «гэта было для нас менш даходна».

Сёння, паводле яго слоў, няма неабходнасці ў пошуку нафты, «таму што мы з расейцамі дамовіліся».

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках