19 сакавiка 2024, aўторак, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20-гадовы юбілей SMS

5
20-гадовы юбілей SMS

Сёння спаўняецца 20 гадоў з дня нараджэння службы кароткіх паведамленняў.

Лічыцца, што менавіта 3 снежня 1992 года было адпраўлена першае SMS. У той дзень 22-гадовы брытанскі інжынер адправіў тэкставае паведамленне «Merry Christmas» з кампутара на тэлефон у сетцы GSM аператара Vodafone.

Праз год з'явілася магчымасць адпраўляць SMS з аднаго тэлефона на іншы. Спачатку абменьвацца імі маглі толькі абаненты аднаго аператара. У 1994 годзе гэтае абмежаванне было знята, а яшчэ праз год была створана сістэма набору тэкстаў T9, піша onliner.by.

Першы час сэрвіс SMS быў бясплатным, паколькі аператары проста не ведалі, як спаганяць за яго плату. Аднак неўзабаве паслуга абмену тэкставымі паведамленнямі стала адной з самых выгадных. У пачатку стагоддзя ў адной толькі Велікабрытаніі штомесяц адпраўлялі ў сярэднім каля мільярда SMS, што прыносіла аператарам прыкладна $160 млн пры мізэрных выдатках. Гэта пры тым, што аб'ём дадзеных у кароткім тэкставым паведамленні складае ўсяго 128 байт. У The Guardian падлічылі, што калі б па кошце SMS прадаваліся музычныя дыскі, то адзін CD аб'ёмам 650 МБ каштаваў бы прыкладна $100 тыс.

SMS імкліва набіралі папулярнасць па ўсім свеце. З дапамогай тэкставага сэрвісу ўдалося выратаваць не адно жыццё і разбурыць не адну сям'ю. З-за абмежавання ў 160 сімвалаў з'явілася мноства скарачэнняў, што прымусіла лінгвістаў турбавацца аб захаванні літаратурнай мовы. Цяпер, зрэшты, час турбавацца аб захаванні юбіляра. Пад напорам сучасных і, што галоўнае, бясплатных сэрвісаў SMS хутка губляюць папулярнасць. За год колькасць адпраўленых ва ўсім свеце кароткіх паведамленняў знізілася прыблізна на 15%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках