19 сакавiка 2024, aўторак, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка перасеў на «Майбах»?

220

Гэты аўтамабіль ужо некалькі тыдняў ездзіць па Менску ў картэжы кіраўніка.

Сёння ён быў заўважаны на праспекце Незалежнасці каля 10-і гадзін, перадае «Еўрарадыё». Аўтамабіль ехаў у суправаджэнні некалькіх машын з міліцэйскай афарбоўкай. Акрамя гэтага «Майбах» суправаджалі вялікія чорныя пазадарожнікі з мігалкамі. Падчас праезду картэжа, які павярнуў у бок будынка адміністрацыі, рух на праспекце быў спынены.

Упершыню пра існаванне «Майбаха» у гаражах адміністрацыі Аляксандр Лукашэнка згадаў падчас прэс-канферэнцыі расейскім рэгіянальным СМІ 16 кастрычніка ў гэтым годзе. Па словах кіраўніка, машыну яму падарыў на дзень нараджэння «адзін расеец», аднак Лукашэнка на ёй не ездзіць, каб не вылучацца.

Каштуе «Майбах 57/62» (менавіта гэтую мадэль можна ўбачыць на здымках) ад 367 да 432 тысяч еўра, у залежнасці ад камплектацыі. Гэта самы дарагі серыйны аўтамабіль у свеце.

Так выглядае салон «Майбаха». Фота з сайта вытворцы.

Напісаць каментар 220

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках