19 сакавiка 2024, aўторак, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: Ідзе вайна па пошуку шпіёнаў

1
Лябедзька: Ідзе вайна па пошуку шпіёнаў

Беларускі бок неўзабаве можа агучыць прэтэнзіі да адкліканага вайсковага аташэ Германіі з амбасады ў Беларусі, лічыць палітык.

«Сапраўдная падаплёка адклікання ваеннага аташэ Германіі невядомая. Хутчэй за ўсё, мы станем сведкамі нейкай вайны па злове «шпіёнаў», якія пасягаюць на бяспеку беларускай дзяржавы. Я не выключаю таго, што беларускі бок хутка агучыць нейкія іншыя прэтэнзіі да гэтага чалавека. Магчыма, і аташэ беларускай амбасады ў Берліне ўжо зараз збірае чамаданы», - распавёў сайту charter97.org.

Па словах палітыка, чарговы дыпламатычны канфлікт кажа пра сур'ёзныя праблемы ў адносінах Беларусі і Еўразвяза:

«Адкліканне ваеннага аташэ Германіі кажа пра тое, што ў дачыненні Беларусі да Еўрапейскага звязу на вагах значна больш мінусаў, чым плюсаў. Калі адбываецца адкліканне дыпламатычных работнікаў, гэта азначае, што ёсць праблемы. Дыпламатыя - рэч скрытная, многае адбываецца за кулісамі».

Ваенны аташэ нямецкай амбасады не прымаў рашэнні аб супрацоўніцтве з беларускімі сілавікамі, упэўнены Анатоль Лябедзька:

«Калі мы разглядаем версію, што гэта звязана з навучаннем прадстаўнікоў беларускіх сілавых структур у Германіі, то я думаю, што тут не той кошт пытання. Ваенны аташэ, знаходзячыся ў Беларусі, не прымаў рашэнні па такіх пытаннях - яны прымаюцца на значна больш высокім узроўні».

Нагадаем, Міністр абароны Германіі Томас дэ Мэзьер (Thomas de Maiziére) пасля нарады ў знешнепалітычным ведамстве краіны прыняў рашэнне закрыць штаб ваеннага аташэ пры амбасадзе ФРГ у Менску. Усе супрацоўнікі апарата былі адкліканыя з беларускай сталіцы ў нядзелю, 2 снежня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках